Курс валют
У нас в гостях
Ольга Барабанщикова
 Белорусский портал Pogovorim.by » Афиша Минска » Выставка «У хвалях няспыннага руху: аўтамабільнымі шляхамі Коласа» проходит в Минске.

Афиша Минска: премьеры, кинотеатры, театры, цирк, концерты, балет с ценами на билеты

- это объявления о культурных и светских событиях Минска. Мы приводим на этой странице информацию о предстоящих концертах, кинопремьерах, фестивалях, вечеринках. Также здесь публикуются свежие Афиши спектаклей и выставок белорусских театров и музеев. Анонсируются и обучающие мероприятия, такие как лекции, тренинги, мастер-классы.
Если Вы хотите добавить сюда свое мероприятие, пришлите его на почту foremail@mail.ru, а разместить свою рекламу на нашем портале без ограничений можно всего за 20 BYN / месяц.

Выставка «У хвалях няспыннага руху: аўтамабільнымі шляхамі Коласа» проходит в Минске.
категория:  Афиша Минска 6-07-2017, 15:43
Поделиться в соцсетях: Загрузка, подождите...

Выставка «У хвалях няспыннага руху: аўтамабільнымі шляхамі Коласа» проходит в Минске.

 

ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбылося ўрачыстае адкрыццё стацыянарнай выстаўкі “У хвалях няспыннага руху: аўтамабільнымі шляхамі Коласа”, якая размясцілася ў адным з гаражоў народнага паэта.

Шмат дарог давялося прайсці па жыцці Канстанціну Міцкевічу. І не заўсёды яны былі “роўныя” і “шырокія”. Давялося яму ісці і па “зблутаных”, “цёмных” і “гразкіх” гасцінцах. Але колькі б не вызначаў лёс чалавеку выпрабаванняў на дарозе жыцця, ён пераадольвае цяжкасці і рухаецца далей. Сам пісьменнік уяўляў сваё жыццё як чаргаванне колаў – дзяцінства, юнацтва, настаўніцтва на Палессі, астрог, але ў кожнае кола Якуб Колас трапляў з адным і тым жа настроем – працаваць словам! І сапраўды, творчая спадчына беларускага песняра – невычэрпная глыбокая крыніца спасціжэння свету, дзе адлюстраваліся ўласныя жыццёвыя, філасофскія і эстэтычныя погляды класіка беларускай літаратуры.

Выстаўка “У хвалях няспыннага руху: аўтамабільнымі шляхамі Коласа” знаёміць наведвальнікаў музея Якуба Коласа з паўсядзённым жыццём і асобнымі знакавымі падзеямі ў перыяд 1936 – 1956 гг. праз прызму службовага і ўласных аўтамабіляў пісьменніка.

У народнага паэта было некалькі аўтамабіляў, і амаль кожны з іх – новая веха, новае кола ў жыцці пісьменніка – рэпрэсіі 1930-х гадоў, якія не абыйшлі родных і блізкіх Якуба Коласа, Вялікая Айчынная вайна, калі ён апошні раз бачыўся са сваім сынам Ю. К. Міцкевічам, пасляваеннае адраджэнне краіны.


Ва ўрачыстым адкрыцці выстаўкі прымуць удзел літаратары, мастакі, навукоўцы, а таксама аматары творчасці народнага паэта Беларусі.

Сардэчна запрашаем!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Тэл. для даведак: 284-17-02
Графiк: ПН–ВТ 09.00 - 18.00, СР–СБ 10.00 - 17.30
Працуе па 30 верасня

  • Комментариев: 0
  • |
  • Просмотров: 162