Курс валют
У нас в гостях
Ольга Барабанщикова
 Белорусский портал Pogovorim.by » Афиша Минска » Выставка «Каля хаты»

Афиша Минска: премьеры, кинотеатры, театры, цирк, концерты, балет с ценами на билеты

- это объявления о культурных и светских событиях Минска. Мы приводим на этой странице информацию о предстоящих концертах, кинопремьерах, фестивалях, вечеринках. Также здесь публикуются свежие Афиши спектаклей и выставок белорусских театров и музеев. Анонсируются и обучающие мероприятия, такие как лекции, тренинги, мастер-классы.
Если Вы хотите добавить сюда свое мероприятие, пришлите его на почту foremail@mail.ru, а разместить свою рекламу на нашем портале без ограничений можно всего за 20 BYN / месяц.

Выставка «Каля хаты»
категория:  Афиша Минска 3-11-2017, 16:54
Поделиться в соцсетях: Загрузка, подождите...

Выставка «Каля хаты»

 

Выстаўка «Каля хаты» − гэта новы віток развіцця не толькі светаўспрымання мастачкі, але і тэхнічных прыёмаў жывапісу, які стаў больш «штрыховачным», больш графічным. Год назад Марыя ўдзельнічала ў якасці мастака-аніматара ў маляванні першага ў свеце поўнаметражнага анімацыйнага фільма «Ван Гог. З любоўю, Вінцэнт». Гэты вопыт работы аказаў моцны ўплыў на творчасць Марыі – з часам у стылі маладой мастачкі пачаў выяўляцца почырк галандскага генія.

 

Большасць прадстаўленых карцін створаны падчас пленэраў у перыяд з 2016 па 2017 гг. Грэчаскія Афіны, шумны Кішынёў Малдовы, маленькія вёсачкі Брэсцкай вобласці − Стойлы, Бездзеж і Какорыца... Кожнае месца, кожны горад мае свой непаўторны дух, цэласную атмасферу, што адчувае і прыкмячае мастак у сваіх карцінах. Горад глядзіць на нас сваімі вечнымі вялікімі вачыма, падморгвае шэлестам лістоты і пільна ўзіраецца ў гледача скрозь зараснікі кветак.

Асноўны накірунак у творчасці Марыі – партрэтны жывапіс. На выстаўцы можна ўбачыць партрэты дзяўчат з кветкамі, напісаныя з натуры. Спалучыўшы два ідэальныя кампаненты − прыгажосць дзяўчыны і прыроды − мастачка дадае ў гэтую кампазіцыю штосьці таямнічае і нерэальнае.

 

Справочно:

Марыя Рэдко (1985 г.н.) − сучасная беларуская мастачка, у 2008 годзе скончыла Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна, далей адточвала прафесійнае майстэрства на факультэце жывапісу Вышэйшай школы мастацтваў Вайсензее (г. Берлін, Германія). Неаднаразова прымала ўдзел у рэспубліканскіх і міжнародных выстаўках у Беларусі, Германіі, Польшчы, Расіі, Украіне, Швецыі.

 

Справка: +375 17 266 37 37
Е-mail: pr@nlb.by

  • Комментариев: 0
  • |
  • Просмотров: 895
 

Добавление комментария