ЛЕНТА

Выстаўка Анастасіі Балыш «Таямніцы святла»

категория:  События Беларуси 20-01-2018, 15:17
Поделиться в соцсетях: Загрузка, подождите...

Выстаўка Анастасіі Балыш Таямніцы святла

 

17 студзеня ў прасторы “Галерэя” Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь адкрылася персанальная выстаўка Анастасіі Балыш “Таямніцы святла”. Экспазіцыя ўключае звыш 20 твораў жывапісу і інсталяцыі.

Адрас: г. Мінск, вул. К. Маркса, 12,
Штодня з 11:00 да 19:00
тэл. 327 43 22

 

Мастачка прапануе гледачам пазнаёміцца са сваім бачаннем Свету, разгледзець яго фізічнае і філасофскае ўвасабленне. У сваёй творчасці Анастасія Балыш разважае на тэмы ўзнікнення нябесных свяціл i магчымага іх існавання побач з людзьмі.

Анастасія Балыш – маладая мастачка, якая паспяхова ўдзельнічае ў розных міжнародных і рэспубліканскіх выставах, ілюструе дзіцячыя кнігі. Больш дзесяці кніжак з ілюстрацыямі ўжо выдадзена ў Беларусі і ЗША. Яе работы захоўваюцца ў Мядзельскім музеі народнай славы, у калекцыі карцін "Tears of Happiness" (UK, Oxford, University College, MCR), у Музеі-запаведніку "Заслаўе" і ў прыватных калекцыях многіх краін свету.
Анастасія Балыш – чалавек шматгранны: у асабістым партфолія як стварэнне ілюстрацый да дзіцячых казак народаў свету, так і роспіс іканастаса царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў Мядзельскім раёне.

У святочныя днi, здаецца, што душы людзей таксама прасвятляюцца чысцінёй і верай у цуд. Каб спасцігнуць чароўнасць зiмовага цуду трэба зусім няшмат: усяго толькі ўбачыць зараджаныя святочным настроем творы Анастасіі Балыш.

Сонца, месяц і зоркі наталяюць чалавека сваёй касмічнай энэргіяй. Ад яе сэрцы запальваюцца цудадзейным святлом! Як жа не згубіць гэтае Святло ў жыццёвых выпрабаваннях? Як зберагчы святочнае натхненне ў шэрыя будні? Спадзяемся, што наведвальнікі выставы знойдуць адказы на свае пытанні, цудоўна – калі ў іх з’явяцца новыя. Бо пошук дабрынi і шчырасці – гэта ўжо першы крок да Цуда Святла!

0
0
0
0
0
  • Комментариев: 0
  • |
  • Просмотров: 294