Курс валют
У нас в гостях
Ольга Барабанщикова
 Белорусский портал Pogovorim.by » Афиша Минска » Выстаўка акварэляў Вячаслава Паўлаўца «Крокі па вадзе»

Афиша Минска: премьеры, кинотеатры, театры, цирк, концерты, балет с ценами на билеты

- это объявления о культурных и светских событиях Минска. Мы приводим на этой странице информацию о предстоящих концертах, кинопремьерах, фестивалях, вечеринках. Также здесь публикуются свежие Афиши спектаклей и выставок белорусских театров и музеев. Анонсируются и обучающие мероприятия, такие как лекции, тренинги, мастер-классы. Мы стараемся публиковать самые актуальные и важные события, чтобы наши посетители могли извлечь пользу из размещаемой информации.

Пришлите свою Афишу на почту и мы разместим ее бесплатно reklama@pogovorim.by. Размещать свою рекламу можно всего за 20 BYN / месяц.

Выстаўка акварэляў Вячаслава Паўлаўца «Крокі па вадзе»
категория:  Афиша Минска 15-03-2018, 12:19
Поделиться в соцсетях: Загрузка, подождите...

Выстаўка акварэляў Вячаслава Паўлаўца «Крокі па вадзе»

 

Выстаўка акварэляў Вячаслава Паўлаўца «Крокі па вадзе»

 

 

15 сакавіка 2018 года а 17-й гадзіне ў галерэі «Панарама» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр. Незалежнасці, 116, 22-гі паверх) адкрыецца выстаўка акварэляў Вячаслава Паўлаўца «Крокі па вадзе».

Карціны вядомага беларускага мастака-акварэліста Вячаслава Паўлаўца – гэта спараўдны цуд мастацтва, створаны вадзянымі фарбамі. Пэндзаль майстра нібыта робіць крокі па вадзе, пакідаючы за сабой дзіўны лёгкі пейзаж, напоўнены святлом і паветрам.

Гарманічны свет у акварэлях мастака прадстае перад гледачом такім, якім ён бачыцца ў шчаслівых снах і дзіцячых успамінах. Цалкам пазбаўлены ад усяго цёмнага і выпадковага, ён выпраменьвае ўнутранае святло, нагадвае пра адвечную мудрасць прыроды, крохкасць чалавечай душы і непаўторнасць кожнага імгнення.

Невыпадкова акварэль стала галоўнай тэхнікай у творчым лёсе Вячаслава Паўлаўца. Празрыстая, шматслойная, яна поўнасцю адпавядае яго светаўспрыманню, патрабуе дакладнага вока, артыстычнай і лёгкай рукі, не даруе памылак і не дазваляе выпраўленняў.

Нельга не заўважыць, што адзін з самых распаўсюджаных матываў творчасці мастака – матыў дарогі. Урачыстая алея паўзабытага панскага маёнтка, ледзь прыкметная сцяжынка ў жнівеньскім полі, адзінокі ланцужок слядоў па першаму снегу – ці не запрашэнне гэта далучыцца да пуці дамоў, а значыць, – да сябе?

Вячаслаў Паўлавец (1959 г.н., г. Бійск, Алтайскі край, Расія) – скончыў аддзяленне графікі Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута, працаваў мастацкім рэдактарам у выдавецтвах «Беларуская энцыклапедыя» і «Беларусь», Выдавецкім доме «Звязда», зараз працуе ў часопісе «Мастацтва».

Удзельнік міжнародных акварэльных форумаў: «Baltic Bridges» (Літва), «Galeria Sztuki», (Польшча), «Art Belarus» і «Вада+фарба» (Беларусь).

Творы мастака захоўваюцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Гісторыка-археалагічнага музея (г. Гродна), Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, у прыватных калекцыях Беларусі, Германіі, Італіі, Латвіі, Вялікабрытаніі, Расіі, ЗША.

Атрымаць асалоду ад светланоснай акварэлі Вячаслава Паўлаўца запрашаем да 30 красавіка 2018 года. З 16 сакавіка ўваход на выстаўку платны − складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі!

Тэлефон для даведак:  (+375 17) 266 37 37, 293 28 81, 293 28 23.
Е-mail: pr@nlb.b

0
0
0
0
0
  • Комментариев: 0
  • |
  • Просмотров: 386