Курс валют
У нас в гостях
Ольга Барабанщикова
 Белорусский портал Pogovorim.by » Афиша Минска » Браніслаў Пілсудскі (1866 -1918). З Сахаліна да Закапанэ.

Афиша Минска: премьеры, кинотеатры, театры, цирк, концерты, балет с ценами на билеты

- это объявления о культурных и светских событиях Минска. Мы приводим на этой странице информацию о предстоящих концертах, кинопремьерах, фестивалях, вечеринках. Также здесь публикуются свежие Афиши спектаклей и выставок белорусских театров и музеев. Анонсируются и обучающие мероприятия, такие как лекции, тренинги, мастер-классы. Мы стараемся публиковать самые актуальные и важные события, чтобы наши посетители могли извлечь пользу из размещаемой информации.

Пришлите свою Афишу на почту и мы разместим ее бесплатно reklama@pogovorim.by. Размещать свою рекламу можно всего за 20 BYN / месяц.

Браніслаў Пілсудскі (1866 -1918). З Сахаліна да Закапанэ.
категория:  Афиша Минска 23-03-2018, 09:45
Поделиться в соцсетях: Загрузка, подождите...

 

Браніслаў Пілсудскі (1866 -1918). З Сахаліна да Закапанэ

 

Выстава працягнецца да 13 мая 2018 года

 

 Художественная галерея Михаила Савицкого

г. Минск, пл. Свободы, 15

 

 

У 2016 годзе адзначалася 150 гадавіна нараджэння Браніслава Пілсудскага (1866-1918). З гэтай нагоды Татраўскі Музей імя доктара Тытуса Халубіньскага ў Закапанэ падрыхтаваў часовую выставу, прысвечаную асобе гэтага незвычайнага чалавека – выгнанніка, выбітнага вучонага, даследчыка і музейшчыка. Выстава дэманстравалася ў гарадах Польшчы і ў Вільні (Літва). Цяперашні, ужо чацвёрты паказ, праходзіць у Музеі гісторыі горада Мінска і прыпадае на сотую гадавіну смерці Браніслава Пілсудскага. 

 

Гэта выстава – вынік супрацоўніцтва Польскага Інстытута ў Мінску, Татраўскага музея ў Закапанэ і Музея гісторыі горада Мінска. 

Браніслаў Пілсудскі нарадзіўся 2 лістапада 1866 года ў маёнтку Зулаў, што знаходзіцца ў Свянцянскім (Швянцоніскім) павеце ў Літве. У 1877 годзе сям’я Пілсудскіх пераехала ў Вільню. За ўдзел у змове, мэтай якой быў замах на цара Аляксандра ІІІ, расійскія ўлады прыгаварылі Браніслава Пілсудскага да смяротнага пакарання, якое пазней было заменена пятнаццаццю гадамі катаргі. Ён быў высланы на Сахалін, выспу катаржнікаў, дзе зацікавіўся культурай карэннага насельніцтва. Як навуковец-самавук ён даследаваў жыццё, мову, норавы, духоўную культуру і традыцыі плямён, што апынуліся на мяжы вымірання, – айнаў, ніўхаў (гілякоў) і оракаў. Дзякуючы яго працы стала магчымым стварэнне асноў для важных этналагічных і моўных даследаванняў.

Пасля вяртання ў Польшчу Браніслаў Пілсудскі жыў у Закапанэ (1906-1914), дзе даследаваў фальклор прытатраўскага рэгіёна, а таксама меў дачыненне да развіцця Татраўскага Музея імя доктара Тытуса Халубіньскага ў Закапанэ. Юльюш Збароўскі, які шмат гадоў быў дырэктарам гэтай установы, бачыў у асобе Браніслава Пілсудскага першага ў Падгаліі сучаснага этнографа, выбітнага музейшчыка і піянера этнаграфічных даследаванняў у рэгіёне і для рэгіёну. 

 

Навуковую спадчыну Браніслава Пілсудскага цэняць вучоныя ўсяго свету, неаднаразова ладзіліся міжнародныя навуковыя сесіі, прысвечаныя яго дасягненням. З 1998 года выдаецца Збор твораў Браніслава Пілсудскага пад навуковай рэдакцыяй прафесара Альфрэда Францішка Маевіча. 

Выстава “Браніслаў Пілсудскі. 1866-1918” арганізавана са збораў Татраўскага музея імя доктара Тытутса Халубіньскага ў Закапанэ, Музея Юзафа Пілсудскага ў Сулеюўку, Гарадскога музея ў Жорах, Бібліятэкі Польскай акадэміі ведаў і Польскай акадэміі навук у Кракаве, Цэнтра татраўскай дакументацыі імя Зоф’і Радваньскай-Парыскай і Вітальда Хенрыка Парыскага Татраўскага нацыянальнага парка, а таксама з калекцый прыватных асоб.

 

Посещение: взрослые - 2 руб.; учащиеся школ и ССУЗов - 1,5 руб.; студенты - 1,5 руб.

 

Тел. 017 321 24 30

 

0
0
0
0
0
  • Комментариев: 0
  • |
  • Просмотров: 570
 

Читайте также