ЛЕНТА

Тыдзень тэатра

категория:  События Беларуси 26-03-2018, 19:32
Поделиться в соцсетях: Загрузка, подождите...

 

Тыдзень тэатра

 

с 27 по 31 марта в 19:00

 

 

 Театр им. Янки Купалы

г. Минск, ул. Энгельса, 7

 

27 сакавіка святкуецца міжнародны дзень тэатра. Купалаўскі падтрымлівае гэтую традыцыю і ператварае адзін дзень у цэлы святочны «Тыдзень тэатра» з лекцыяй і творчай дыскусіяй на тэатральную тэматыку, экскурсіяй па закуліссі і фотавыставай Максіма Карасцялёва. Усе гэтыя мерапрыемствы пройдуць у Купалаўскім тэатры з 27 па 31 сакавіка.

 

27 сакавіка - Фотавыстава Максіма Карасцялёва "Непарад".

 

28 сакавіка - Творчая сустрэча з Мікалаем Пінігіным "Спектаклі і знакі".

 

29 сакавіка - Лекцыя Мікіты Моніча "Як глядзець спектакль: некрытычныя парады".

 

30 сакавіка - Дыскусія "Літаратура і тэатр: шляхі ўзаемадзеяння".

 

31 сакавіка - Экскурсія "Закуліссе Купалаўскага".

 

Сярод спікераў – Мікалай Пінігін, Аляксей Стрэльнікаў, Мікіта Моніч, Алена Мальчэўская, Таня Артымовіч, Ірына Шаўлякова-Барзенка, Альгерд Бахарэвіч, Алена Ганум і Раман Падаляка.

 

Запрашаем нашых любімых гледачоў, аматараў, гарачых прыхільнікаў і ўсіх захопленых тэатрам скончыць некаляндарную зіму цікавымі і цёплымі размовамі ў Купалаўскім тэатры.

 

 

Tел: +375 17 327 17 17, +375 17 327 40 31

 

0
0
0
0
0
  • Комментариев: 0
  • |
  • Просмотров: 757