
Выставачны праект да Года малой радзімы разгарне
Нацыянальная бібліятэка
5 красавіка 2018 года а 16-й гадзіне ў галерэі «Атрыум» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр. Незалежнасці, 116, 3-ці паверх) адкрыецца выставачны праект «Малая радзіма – аповесць часоў», прысвечаны Году малой радзімы.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі распачынае праект мастацкіх і інфармацыйна-дакументальных выставак, прысвечаных Году малой радзімы, які сёлета абвешчаны ў нашай краіне.
Розныя па жанру і стылі выстаўкі будуць аб’яднаныя адзінай мэтай − адлюстраваць вобраз радзімы-краю, дзе ты нарадзіўся, вучыўся, сталеў, незалежна ад таго, будзь то маленькая вёсачка ці буйны мегаполіс.
Праект будзе рэалізаваны ў некалькі этапаў, што будуць змяняцца на працягу года. У першай экспазіцыі будуць прадстаўлены – унікальная калекцыя паштовак і кніг аўтара праекта «У пошуках страчанага» Уладзіміра Ліхадзедава і фотаздымкі журналіста, вядомага фатографа Сяргея Плыткевіча.
На выстаўцы «Позірк у мінулае» наведвальнікі пазнаёмяцца з паштоўкамі канца 19 − пачатку 20 стагоддзяў з відамі беларускіх гарадоў і мястэчак.
Мастацкая выстаўка фотаработ Сяргея Плыткевіча «Нечаканая Беларусь» прадставіць фатаграфіі, на якіх – усе вобласці рэспублікі. «Нечаканая Беларусь» дае магчымасць убачыць неверагоднай прыгажосці панарамы, нашу краіну з незвычайнага ракурсу, з вышыні птушынага палёту, пераканацца, што звыклыя аб'екты могуць выглядаць інакш.
Пазнаёміцца з экспазіцыяй можна да 5 мая 2018 года.
Дата завяршэння работы выстаўкі можа быць зменена!
Тэлефон для даведак: (+375 17) 266 37 37, 293 28 81, 293 28
Е-mail: pr@nlb.by