Курс валют
У нас в гостях
Ольга Барабанщикова
 Белорусский портал Pogovorim.by » Афиша Минска » Выставка «Малая радзіма - аповесць часоў»

Афиша Минска: премьеры, кинотеатры, театры, цирк, концерты, балет с ценами на билеты

- это объявления о культурных и светских событиях Минска. Мы приводим на этой странице информацию о предстоящих концертах, кинопремьерах, фестивалях, вечеринках. Также здесь публикуются свежие Афиши спектаклей и выставок белорусских театров и музеев. Анонсируются и обучающие мероприятия, такие как лекции, тренинги, мастер-классы. Мы стараемся публиковать самые актуальные и важные события, чтобы наши посетители могли извлечь пользу из размещаемой информации.

Пришлите свою Афишу на почту и мы разместим ее бесплатно reklama@pogovorim.by. Размещать свою рекламу можно всего за 20 BYN / месяц.

Выставка «Малая радзіма - аповесць часоў»
категория:  Афиша Минска 13-05-2018, 11:21
Поделиться в соцсетях: Загрузка, подождите...

Выставка «Малая радзіма - аповесць часоў»

 

«Погляд, звернуты да радзімы»: стартуе другі этап выставачнага праекта

да Года малой радзімы.

 

 

 

15 мая 2018 года а 16-й гадзіне ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (пр. Незалежнасці, 116, 3-ці паверх) адкрыюцца фотапраект «Я сэрцам бачу» і інфармацыйна-дакументальная выстаўка «Тутэйшыя».

 

Новыя экспазіцыі працягваюць выставачны праект Нацыянальнай бібліятэкі «Малая радзіма – аповесць часоў», прымеркаваны да Года малой радзімы.

 

У галерэі «Атрыум» (3-ці паверх) сваім асаблівым бачаннем нашай краіны праз прызму фотаапарата падзеляцца знакамітыя фатографы, аб’яднаныя праектам тэлеканала «Беларусь 24» «Я сэрцам бачу». Да ўвагі − самыя яркія фотаздымкі, прысвечаныя Беларусі: багатая прыродная спадчына, дзікія жывёлы, культурныя славутасці і важныя падзеі.

 

Здейсніць шпацыр па гарадам Беларусі запрашае панарамны фатограф, стваральнік віртуальных тураў Станіслаў Багдзевіч, паназіраць за дзікай прыродай і атрымаць асалоду ад выдатных пейзажаў родных мясцін прапануюць фотамастакі Ігар Бышнёў, Сяргей Плыткевіч, Максім Мекшын і Сяргей Тарасаў.

 

Рэпартажны фатограф Ілля Гелей падзяліўся фотаздымкамі беларусаў, розных прафесій і ўзросту, з розным адчуваннем жыцця і поглядамі. Фатаграфіі Мікіты Церахава паказваюць архітэктуру з незвычайнага ракурсу, адлюстроўваюць хараство гарадскога асяроддзя. А «мабільны» Аляксандр Меклер сваімі работамі даказвае, што для добрага фота не патрэбна дарагая тэхніка – хопіць звычайнага тэлефона, бо фатаграфія – гэта не тэхніка, на якую мы яе робім, фатаграфія – гэта мы самі.

 

У кальцавым калідоры 3-га паверха адкрыецца інфармацыйна-дакументальная выстаўка з фондаў бібліятэкі «Тутэйшыя». Больш за 300 тэматычных выданняў распавядаюць пра славутыя імёны асветнікаў, дыпламатаў, палкаводцаў, касманаўтаў, вынаходнікаў, дзеячаў культуры, спартсменаў, якія нарадзіліся «ТУТ» − у Беларусі, а таксама вылучыліся сваімі талентам і здольнасцямі за яе межамі. Выстаўка мае шэсць разделаў, кожны з якіх прадстаўляе пэўны абласны горад і вобласць у цэлым, і будзе доўжыцца да 31 снежня 2018 года.

 

 

Пазнаёміцца з фотавыстаўкай «Я сэрцам бачу» запрашаем да 1 ліпеня 2018 года. Дата завяршэння работы выстаўкі можа быць зменена!

 

Тэлефон для даведак: (+375 17) 266 37 37, 293 28 23.

Е-mail: pr@nlb.by

1
0
0
0
0
  • Комментариев: 0
  • |
  • Просмотров: 227