ЛЕНТА

Выставка «Малы Трасцянец»

  События Беларуси  •  10-06-2018, 20:34                                                                                   Расскажите друзьям:Загрузка, подождите...

Выставка «Малы Трасцянец»

 

 

Малы Трасцянец: выстаўка-хроніка маштабнага злачынства.

7 чэрвеня 2018 года а 16-й гадзіне ў атрыуме 2-га паверха Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр. Незалежнасці, 116) адкрыелася інфармацыйна-дакументальная выстаўка «Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць».

Арганізатары − Дортмундскі міжнародны адукацыйны цэнтр, Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау, фонд «Мемарыял памяці забітых яўрэяў Еўропы» і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Беларуска-нямецкі выставачны праект заклікае аддаць даніну памяці ахвярам Трасцянца і адначасова адлюстроўвае, якім чынам і дзе ў Беларусі, Германіі, Аўстрыі і Чэхіі захоўваецца памяць аб загінуўшых. Разам з гэтым, распавядае аб месцах масавага знішчэння і тых, хто здзяйсняў зверства.

Выстаўка складаецца з 18 раздзелаў, якія прадстаўляюць Малы Трасцянец як месца злачынства і месца памяці. Асобныя раздзелы прысвечаны ўрочышчу Благаўшчына, дзе адбываліся масавыя растрэлы, «Аперацыі 1005», забойству ў Шашкоўцы, дзе была пабудавана печ для знішчэння людзей. Асноўная ўвага нададзена біяграфічным партрэтам ахвяр Трасцянца.

Наведаць інфармацыйна-дакументальную выстаўку «Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць» магчыма да 31 студзеня 2019 года.

Дата завяршэння работы выстаўкі можа быць зменена!

Тэлефон для даведак: (+375 17) 266 37 37
Е-mail: pr@nlb.by

0
0
0
0
0
  • Комментариев: 0
  • |
  • Просмотров: 5006
 

Читайте также