ЛЕНТА

Слухачы Беларускага радыё пачуюць «Танец з рапірай»

  Пресс-релизы партнеров  •  26-12-2018, 12:36                                                                                         Расскажите друзьям:Загрузка, подождите...

30 снежня на канале “Культура” ў праграме “Радыётэатр плюс” прагучыць новы радыёспектакль “Танец з рапірай” па п’есе Ягора Конева, якая сёлета перамагла ў конкурсе “Беларускі радыётэатр у XXI стагоддзі”. Яна пра дзяўчыну, што выпадкова пазнаёмілася з фехтаваннем і прысвяціла яму ўсё жыццё.

Ягор Конеў супрацоўнічае з Беларускім радыё не першы раз. Летась па п’есе гэтага аўтара быў запісаны радыёспектакль “Злачынства і пакаранне на берагах Свіслачы”. У новай рабоце драматург уздымае адвечныя тэмы шчырасці, адданасці, кахання, саперніцтва і ўплыву творчасці. Спартыўная тэматыка, дарэчы, у гісторыі беларускага радыётэатра не набыла шырокай папулярнасці. Надзвычай актуальна яна гучыць напярэдадні ІІ Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у нашай краіне ў 2019 годзе.

 

“Танец з рапірай” па п’есе Ягора Конева
Над увасабленнем прэм’ернага радыёспектакля працавала прафесійная творчая каманда ў складзе радыёрэжысёра Лікі Пташук, гукарэжысёраў Валерыя Бяляева і Сяргея Бутоўскага, літаратурнага рэдактара Уладзіміра Трапянка. Па традыцыі беларускага радыётэатра ролі ў спектаклі выканалі акцёры мінскіх тэатраў. На галоўныя ролі былі запрошаны народная артыстка Беларусі Вольга Клебановіч і маладая актрыса Ірына Цвяткова, якая дэбютавала ў радыётэатры. Для маладых акцёраў Паўла Паўлюця, Вікторыі Кадравай і Аляксандра Тарасава ўдзел у радыёспектаклі “Танец з рапірай” таксама стаў прэм’ерным. У іншых ролях задзейнічаны акцёры Святлана Цімохіна, Андрэй Кавальчук, Уладзімір Трапянок.
Музыку да радыётвора напісала кампазітар Вольга Падгайская. У запісе музычнага матэрыялу для прэм’еры браў удзел сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі на чале з дырыжорам Уладзімірам Авадком.

Паслухаць гісторыю пра ажыццяўленне мары, веру ў сябе, перамогу высокіх пачуццяў і моц мастацтва можна 30 снежня а 19-й гадзіне на канале “Культура” Беларускага радыё.

 

Ранее мы писали, что Первый национальный представит в эфире 12 главных событий уходящего и наступающего года

1
0
0
0
0
  • Комментариев: 0
  • |
  • Просмотров: 603
 

Читайте также