ЛЕНТА

Неделя шведского кино пройдет в кинотеатре «Пионер»

  События Беларуси  •  14-05-2019, 21:08                                                                                   Расскажите друзьям:Загрузка, подождите...

У кінатэатры «Піянер» з 27 па 31 мая 2019 года пройдзе тыдзень шведскага кіно. Такая информация появилась на сайте УП "Киновидеопрокат" Мингорисполкома. 

 

неделя шведского кино


27 траўня (19:00) ў кiнатэатры «Пiянер» адбудзецца паказ стужкi – «Стогадовы стары, які вылез у вакно і знік».

 

У дзень свайго стагоддзя Алан Карлсан вылазіць праз акно дома састарэлых і пускаецца ў падарожжа, дзе яго чакаюць неверагодныя сустрэчы і падзеі. І хутка гледачу становіцца зразумела, што ўсё жыццё старога – гэта суцэльныя прыгоды. У розны час той быў знаёмы з Трумэнам, Сталіным, Рэйганам і нават здолеў паўплываць на гісторыю ХХ стагоддзя, застаўшыся пры гэтым самім сабой.
Фільм быў вылучаны на прэмію Амерыканскай кінаакадэміі за лепшы грым, атрымаў прыз сімпатый глядачоў на нацыянальнай шведскай кінапрэмііі “Залаты жук”, прыз кінафестываля ў Фларыдзе за лепшы замежны фільм.

28 траўня (19:00) адбудзецца паказ стужкi – «Дзяўчынка, мама і дэманы».

У звычайнай кватэры жыве не зусім звычайная сям’я – дзяўчынка Ці і яе мама Сіры, а ў галаве мамы жывуць дэманы і маці зусім не слухае сваю дачку, а чуе толькі дэманаў. Каб вярнуць маму, Ці мусіць зрабіць выгляд, што яна таксама бачыць і чуе дэманаў.
Рэжысёр Сюзанн Астэн падымае тему псіхічнага здароўя, пра якую не прынята казаць нават у адкрытым шведскім грамадстве.
Актрыса Марыя Сундбом атрымала шведскую нацыянальную пэмію “Залаты жук” за лепшую жаночую ролю. Фільм таксама атрымаў прыз кінафестываля ў Х’юстане.

29 траўня (19:00) адбудзецца паказ стужкi – «Сіў заблукала ў сне».

Сіў жыве разам з бацькам на поўначы Швецыі, дзе няма нічога незвычайнага. Але аднойчы ў класе Сіў з’яўляецца новая дзяўчынка са Стакгольма, якую завуць Серысія. Новая сяброўка запрашае да сябе на нач, і ў незнаёмым доме пачынаюцца сапраўдныя прыгоды.
Філмь быў намінаваны на некалькі прэмій розных кінафестываляў, у тым ліку Берлінскага, але нажаль не атрымаў ніводнай. Рэжысёр Каці Эдфельдт у 2007 годзе атрымала спецыяльны прыз за унёсак у кіно для дзяцей і прэмію “Залаты жук” як лепшы рэжысёр у 2006 годзе.

30 траўня (19:00) адбудзецца паказ стужкi – «Кола».

У маленькім шведскім горадзе вучні мясцовай школы рыхтуюцца да пачатку новага навучальнага года. Раптам над горадам паўстае чырвоны месяц, і некаторым з падлеткаў прыйдзецца вырашаць на якім яны баку – дабра ці зла.
Фільм быў зняты па першай частцы папулярнай у Швецыі фэнтезі-трылогіі для падлеткаў, вельмі станоўча прыняты шведскай публікай і вылучаны на нацыянальную кінапрэмію Швецыі ў некалькіх намінацыях.

31 траўня (19:00) адбудзецца паказ стужкi – «Белыя людзі».

Алекс схапілі на вуліцы і прывезлі ў падземную турму,  дзе дзясяткі чалавек чакаюць дэпартацыі. Вікторыя, кіраўніца службы бяспекі, мае свае сакрэты. Алекс хоча сбегчы, але ёй давядзецца зрабіць складаны  выбар.
Рэжфсёр Ліза Ашан атрымала стыпендыю на стварэнне гэтай стужкі ад журы Сткагольмскага кінафестываля у 2011 годзе натхнённая дакументальным фільмам аб цэнтры часовага утрымання мігрантаў, якія чакаюць дэпартацыі. Атрымалася стужка-рэфлексія пра структуру улады ў шведскім грамадстве. У галоўнай ролі сусветна вядомая шведская актрыса Перніла Аўгуст. Фільм быў намінаваны на нацыянальную кінапрэмію “Залаты жук” у некалькіх катэгорыях.

Квіткі можна будзе атрымаць у кінатэатры ў дзень паказу. Усе фільмы дэманструюцца на мове арыгіналу з субтытрамі на беларускай мове.

 

Ранее мы писали, что Киношкола-студия Андрея Полупанова приглашает на бесплатные кинопоказы

0
0
0
0
0
  • Комментариев: 0
  • |
  • Просмотров: 340
 

Читайте также