Выставачны праект «Вянок «Вянкоў»

Афиша Минска

 

Частка 9 (23.09 — 22.10.2023)

 

Адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў Максіма Багдановіча «Вянок» (Вільня, 1913) на сённяшні момант захоўваецца ў розных музеях, архівах, бібліятэках Беларусі і замежжа.

 

У свой час галоўны бібліёграф Дзяржаўнай бібліятэкі БССР Ніна Ватацы правяла вялікую працу, каб арыгінальныя кнігі вярнуліся на захаванне на радзіму паэта. Адзін з найбольш каштоўных зборнікаў, дзякуючы яе намаганням, сёння захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

 

На тытульным лісце «Вянка» дароўны надпіс Максіма Багдановіча аднакласніку па Яраслаўскай мужчынскай гімназіі Мікалаю Какуеву. Экспануюцца таксама матэрыялы з фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, звязаныя з сябрам паэта.

 

Адрес: Минск, ул. Богдановича, 7а

 

Время работы: Вт. - вс. 10:00 — 18:30, пн. – выходной

 

Инфолиния:

+375 29 850 73 27

+375 17 363 07 61