ПОПУЛЯРНЫЕ НОВОСТИ




Премьера на телеканале «Беларусь 3» к юбилею Адама Мицкевича

Пресс-релизы партнеров  •  21-12-2018, 19:15
Соколов Станислав
журналист Pogovorim.by

24 студзеня да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча канал “Беларусь 3” прадставіць дакументальны праект “Адам. Жыццё чалавека”. Праз гісторыю напісання чатырох выдатных паэм фільм прасочыць за лёсам самаго пісьменніка. Об это порталу Pogovorim.by рассказали в пресс-службе Белтелерадиокомпании.

Адам Міцкевіч вядомы нам як паэт, публіцыст, асветнік, прафесар двух універсітэтаў і змагар за свабоду. У гонар яго пастаўлены помнікі ў шматлікіх гарадах і нават названы кратар на Меркурыі... Але перш за ўсё ён быў Чалавекам, які ствараў літаратурныя шэдэўры наперакор бязлітаснаму лёсу.

Прэм’ерны дакументальны цыкл “Адам. Жыццё чалавека” прапануе пагартаць разам чатыры кнігі Адама Міцкевіча – “Гражына”, “Конрад Валенрод”, “Пан Тадэвуш” і “Дзяды” як чатыры раздзелы гісторыі аднаго жыцця. Фото - tvr.by.

 


“Мы імкнуліся паказаць Адама зразумелым, чалавечным, разгледзець падзеі яго жыцця з агульначалавечай пазіцыі, а пасля ўжо ўлічыць усе астатнія, безумоўна, важныя моманты. Нашы акцёры – не прафесіяналы з тэатра і кіно, але таксама вельмі таленавітыя.

Міцкевіч на працягу ўсяго цыкла сталее і змяняецца знешне, таму ролі Адама выконвалі два дарослыя акцёры і хлопчык. Мне здаецца, вельмі шчыра атрымалася, – адзначыла аўтар праекта “Адам. Жыццё чалавека” Алеся Зелянко.

Праект звяртаецца да гістарычных крыніц і даследчыкаў літаратуры, каб узнавіць дакументальна-пацверджаныя факты біяграфіі Міцкевіча. У якасці экспертаў выступаюць літаратуразнаўца, перакладчык, паэт, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Анатоль Брусевіч, доктар гістарычных навук, прафесар Уладзімір Здановіч і Кастусь Цвірка – паэт, перакладчык, мовазнаўца, галоўны рэдактар “Беларускага кнігазбору”.

 

к юбилею Адама Мицкевича

 


 Першая серыя фільма “Адам. Жыццё чалавека” праз напісанне паэмы “Гражына” раскажа пра дзяцінства, студэнцкія гады і настаўніцкі побыт Міцкевіча пасля заканчэння Віленскага ўніверсітэта. Гледачы даведаюцца пра сямейнае паданне Міцкевічаў, як немаўля Адама паклалі на старонкі кнігі, што вызначыла яго лёс, як ён выконваў жаночыя ролі ў школьных спектаклях і як сустрэў сваю каханую Еву.

З 24 снежня фільм “Адам. Жыццё чалавека” можна глядзець штодзень на тэлеканале “Беларусь 3” у 20.15.

 

Ранее мы писали, что Телезрители «Беларусь 3» встретят «Новы год у класічным стылі»

Читайте нас в