ПОПУЛЯРНЫЕ НОВОСТИ




«Беларусь 3» чытае класіку ўслых

Пресс-релизы партнеров  •  21-03-2019, 11:01
Соколов Станислав
журналист Pogovorim.by

21 сакавіка ў Сусветны дзень паэзіі ў эфіры сацыякультурнага канала прагучаць вядомыя вершы беларускіх класікаў. На працягу ўсяго дня іх будуць выконваць маладыя акцёры і знакамітыя артысты тэатра і кіно, папулярныя музыканты і вядучыя тэлеканала “Беларусь 3”, сообщает Белтелерадиокомпания.

 

Международный день поэзии


З 1999 года паводле рэзалюцыі 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА было вырашана назваць 21 сакавіка Сусветным днём паэзіі. Штогод гэтае свята адзначаецца і ў нашай краіне, і ў чацвер на працягу ўсяго дня выдатныя беларускія творы будуць гучаць у эфіры “Беларусь 3”. 

Свята распачнецца ўжо ў 06.55, “калі з зямлі на белай хмары ў неба…” адправіцца ў касмічнае падарожжа з аднайменным вершам народнага паэта БССР Аркадзя Куляшова вядучая праекта “Жывая культура” Кацярына Ваданосава. У 07.35 словамі яшчэ аднаго народнага паэта Якуба Коласа малады беларускі акцёр Ягор Фёдараў раскажа, “што поўніла мне сэрца...”. А вядомы артыст Купалаўскага тэатра Павел Харланчук-Южакоў у 08.05 згадае радкі твора “Душа” Сяргея Грахоўскага.

У 09.25 музыкант Вячаслаў Шарапаў папросіць гледачоў кінуць “сваркі і звадкі”, як гэта рабіў 105 гадоў таму пясняр нашай зямлі Максім Багдановіч. Яшчэ адзін верш пісьменніка Сяргея Грахоўскага “Чалавеку патрэбна не слава…” прадэкламуе ў 10.35 актрыса Вераніка Пляшкевіч, вядомая маленькім гледачам “Беларусь 3” праз вобраз няні Палінкі ў “Калыханцы”.

Працягне паэтычную эстафету ў 11.25 салістка Нацыянальнага акакдэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Анастасія Малашкевіч. Яна прачытае верш народнага паэта БССР Янкі Купалы “Ты прыйдзі”. У 12.00 зноў загучыць лірыка Якуба Коласа – акцёр Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Дзмітрый Давідовіч прэзентуе верш “Дзяўчыне”. А адкажа яму словамі Купалы “Улетку” актрыса Дар’я Пармяненкава ў 12.50.

У Сусветны дзень паэзіі знойдзецца месца і гумару, калі байку Янкі Купалы “Груган і салавей” у 13.20 прачытае вядучая праекта “Навіны культуры” на “Беларусь 3” Таццяна Жданава. У 16.40 літаратуразнаўца і перакладчыца Марына Запартыка ўзгадае “Раманс” Багдановіча, больш вядомы як “Зорка Венера”, а заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Мішчанчук у 17.05 таксама прачытае яго верш “Падымі ў гару сваё вока...”.

Любоў да роднага краю цудоўна падкрэслена ў коласаўскіх радках з паэмы “Сымон-музыка”: “О, край родны, край прыгожы!..”. Іх прачытае ў 20.15 маладая аўтар і выканаўца ўласных песень Паліна Рэспубліка. “Сум па снезе” Грахоўскага ў першы вясенні месяц паспрабуе перадаць актрыса тэатра і кіно Паліна Дабравольская ў 21.00, а вядучы праекта “Навіны культуры” на “Беларусь 3” Дзмітрый Карась возьмецца за томік Аркадзя Куляшова і прачытае ў 21.45 яго верш “Мне сніўся сон...”.

Скончыцца Сусветны дзень паэзіі ў 23.55, калі акцёр тэатра і кіно Сяргей Жбанкоў, вядомы па “Калыханцы” як вандроўнік Нестар, прадэкламуе радкі Сяргея Грахоўскага з верша “Завея”.

Читайте нас в